У ноч на 1 чэрвеня на трасе Мінск — Бабруйск, блізу вёскі Баяры, адбылася аўтакатастрофа. У выніку дарожнага здарэння загінулі настаяцель Свята‑Нікола‑Сафійскай царквы Бабруйску Аляксей Канаплёў, дыякан Свята‑Нікольскага кафедральнага сабору Міхаіл Ярмолавіч, а таксама прыхаджанін Максім Міцура.
Яшчэ адзін пасажыр машыны, іераманах Нікадзім (Арцімовіч), знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі.
Два гады таму ў айца Аляксея ў аўтакатастрофе загінула жонка Тацяна. Сіротамі засталіся пяцёра дзяцей.
0
0
0
0
0
0