4 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя музычнага альбому твораў кампазітара «Новае неба Станіслава Манюшкі», запісаны ансамблем салістаў «Класік-Авангад» пад кіраўніцтвам дырыжора Ўладзіміра Байдава (Белдзяржфілармонія). Альбом быў выдадзены пры падтрымцы Інстытута Польскага ў Мінску.

У канцэрце прагучаць мазуркі, вальсы кампазітара, аркестравая уверцюра «Леакадзія», арыі з опер і аперэтаў у выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Алены Золавай, Таццяны Цыбульскай, Юрыя Гарадзецкага, Уладзіміра Громава, Аўгінні Каральчук. Дырыжор — Уладзімір Байдаў.

***

Канцэрт адбудзецца на сцэне малой залы імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі (пр-т. Незалежнасці, 50).

Пачатак а 19-й.

Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02, 331 36 91, 331 16 17, 284 47 09.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0