На 65-годзе жыцця памёр ганаровы старшыня Саюзу прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа.
Фота радыё «Свабода»
***
Аляксандр Сяргеевіч Патупа нарадзiўся 21 сакавіка 1945 году.
Скончыў фізічны факультэт МДУ Iмя М.В.Ламаносава (кафедра квантавай тэорыі, 1967). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (тэарэтычная і матэматычная фізіка, 1970).
Доктар філасофіі (стратэгічнае прагназіраванне і інфармацыйныя тэхналогіі, 1995), прафесар (1995), член Міжнароднага Пэн-Клуба; член БАЖ. Быз узнагароджаны медалямі International Man of the Year (1997 -1998, Cambridge), Outstanding People of the 20th Century (1999, Cambridge).
Быў арганізатарам і генеральным дырэктарам выдавецка-паліграфічнай кампаніі «Эрыдан», старэйшага прыватнага выдавецтва Беларусі, якая першай у Беларусі была ўзнагароджаная «Факелам Бірмінгаму» (1995).
Аўтар больш за 200 артыкулаў у газетах і часопісах.