Тэлежурналіст Леанід Міндлін быў сябром і паплечнікам Аляксандра Патупы, які адышоў ад нас на 65-м годзе жыцця.

Аляксандр Патупа быў чалавекам эпохі Адраджэння . Ён быў высока-інтэлектуальным і ўніверсальным чалавекам. Пісьменнік-фантаст, які пісаў футурыстычныя творы. І шматлікія яго аповяды спраўджваліся і спраўджваюцца па сёння. Навуковы папулярызатар. Пісаў пра тэмы паходжання сусвету і папулярныя, у той час, ідэі існавання іншых сусветаў. Паспяховы бізнэсмэн. Яго кампанія «Эрыдан», была самай паспяховай кампаніяй свайго часу. Грамадскі дзеяч. Яго палітычная пазіцыя была адназначнай. Успамінаецца яго выступ 1994 г. пасля першага тура прэзідэнцкіх выбараў, ён з экрана тэлевізара прадказаў сітуацыю ў Беларусі, якую мы і цяпер яшчэ назіраем. Аляксандр Патупа быў адважным і разнастайным чалавекам. Яму было шматлікае дадзена і ён рэалізаваў гэта ў сваім жыцці. Ён не меў эканамічнай адукацыі, але ён у сваіх прагнозах быў дакладнейшы за ўсіх прафесіяналаў.

Запісала Настасся Шамрэй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0