Для падрыхтоўкі візіту прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Лівіі Мухамеда Кадафі ў Мінск прыбыла дэлегацыя гэтай краінына чале з прэзідэнтам федэрацыі па настольным тэнісе Бакірам Фарэсам, паведамляе сайт беларускага НАК.
На сустрэчы ў алімпійскім камітэце 2 чэрвеня Фарэс паведаміў пра намер заключыць шэраг дамоваў аб супрацоўніцтве з беларускімі федэрацыямі па відах спорту, а таксама арганізаваць у Беларусі вучэбна‑трэніровачныя зборы і спартыўныя лагеры для лівійскіх нацыянальных каманд.
Генеральны сакратар НАК Георгій Катулін заявіў пра гатоўнасць падпісаць пагадненне з алімпійскім камітэтам Лівіі.
Пасля перамоў лівійская дэлегацыя наведала Музей алімпійскай славы.
Тэрміны візіту Мухамеда Кадафі, які з`яўляецца сынам лідэра Лівіі Муамара Кадафі, пакуль невядомыя, паведаміў прэс‑аташэ беларускага НАК Пётр Рабухін.
Муамар Кадафі наведаў Беларусь у пачатку лістапада мінулага года.
0
0
0
0
0
0