Так лічыць спецыяльная камісія ўкраінскага ўраду па расследаванні прычынаў выбухаў у Мелітопалі пасля допыту галоўнага падазраванага.

Учора ва ўкраінскім Мелітопалі (Запарожская вобласць) ў філіяле «Ашчадбанку» прагучалі два выбухі.

У выніку пацярпелі 25 чалавек, з іх двое дзяцей. На дадзены момант тры чалавекі знаходзяцца ў рэанімацыі.
Як паведаміў першы віцэ-прэм’ер Украіны Аляксандр Турчынаў, які ўзначаліў урадавую камісію па расследаванні прычынаў выбухаў у Мелітопалі, праваахоўныя органы затрымалі і дапыталі галоўнага падазраванага ў арганізацыі выбухаў у памяшканні «Ашчадбанку». Са словаў затрыманага стала вядома, што мэтай выбухаў было рабаванне банку. Першы выбух павінен быў напалохаць супрацоўнікаў і наведнікаў банку, а другі больш магутны, мусіў сцерці сляды злачынства. Аднак першы выбух апынуўся мацнейшым, чым чакалі рабаўнікі, таму яны збеглі з месца злачынства.

Паводле Gazeta.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0