«Лукашэнка сядзеў, сядзіць і будзе сядзець на шыі Расеі» — сказаў 3 чэрвеня навуковы рэдактар часопісу «Эксперт» Аляксандр Прывалаў на расейскім тэлеканале RTVi, які транслюецца ў беларускіх сетках.

«І гэта выклікае толькі воплескі, — працягнуў Прывалаў тэму беларуска‑расійскіх дачыненняў. — Бо Лукашэнка ведае, што хоча. А мы не ведаем. Мы, здаецца, хацелі бы, каб Беларусь прызнала Асецію і Абхазію. Але колькі мы гатовыя за гэтае заплаціць? Ці не плаціць, увогуле? Трэба ж вызначыцца.

«А ягоныя заявы я нават не каментую, гэта туфта — падсумаваў эксперт. — Але робіць Лукашэнка ўсё правільна.»

Тэлеканал RTVi звязаны з радыёстанцыяй «Рэха Масквы» і лічыцца ў Расеі апазіцыйным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?