Прэзідэнт Расіі назваў недапушчальнымі з пункту гледжання дыпламатычнай этыкі выказванні на адрас прадстаўнікоў расейскага кіраўніцтва, якія дазволіў сабе кіраўнік адной з краінаў — бліжэйшых партнёраў Расіі.

Паводле «РИА Новости», кіраўнік Расеі на нарадзе па эканамічных пытаннях заявіў: «Мы актыўна па-партнёрску працуем з нашымі бліжэйшымі суседзямі, дапамагаем ім у пераадоленні крызісных з’яў, у тым ліку фінансамі, і немалымі фінансамі. Іншы раз гэта суправаджаецца неабходнасцю каментаваць эканамічную сітуацыю ў гэтых краінах».

Ён падкрэсліў, што ў Расеі «ніколі не дазвалялі і ня будуць дазваляць сабе асабістых характарыстык адносна кіраўнікоў іншых краін. Хаця мы маглі б сказаць што-небудзь адносна эфектыўнасці эканамічных захадаў, якія імі робяцца, чаму яны звяртаюцца да нас па дапамогу, падтрымку. Лічу, што з пункту гледжання дыпламатычнай этыкі гэта непрымальна, і разлічваю, што такую ж пазіцыю зоймуць і нашы бліжэйшыя партнёры».

А.Лукашэнка ў пятніцу нервова адрэагаваў на выказванні Аляксея Кудрына, які заявіў, што Беларусь наблізілася да мяжы неплатаздольнасці, ды звязаў выдзяленне Менску апошняй траншы расейскага крэдыту памерам у 500 мільёнаў даляраў з антыкрызіснымі дзеяннямі беларускага ўраду. Лукашэнка заявіў, што Кудрын «цалкам кансалідаваўся з нашымі адмарозкамі, якія тут на заходнія грошы вякаюць і пачынаюць вучыць працаваць». Ён загадаў беларускаму ўраду «ня кланяцца перад Расеяй і шукаць шчасця ў іншай частцы планеты».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0