Усім банкам у Беларусі дазволена браць у залог зямельныя ўчасткі і здаваць іх у арэнду. Указ аб гэтым нумар 276 "Аб асобных пытаннях банкаўскай дзейнасці і прызнанні страціўшымі сілу некаторых указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" быў падпісаны 2 чэрвеня.

Асноўная ўмова - наяўнасць ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў частцы правядзення банкаўскай аперацыі па размяшчэнні прыцягнутых грашовых сродкаў ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?