у ЗША і краіны Эўропы да тае пары, пакуль зносіны з гэтымі краінамі ня стануць бязьвізавыя. Прашу ніколі не даваць мне візы ў гэтыя краіны нароўні з лукашысцкімі чыноўнікамі, нават калі за мной будуць гнацца эскадроны сьмерці на чале з Шэйманам, нават калі я сама на каленях буду прасіць пра гэта. Прашу не пускаць ні ў якім выглядзе мяне ў гэтыя краіны да тае пары, пакуль зносіны між імі і Беларусяй ня будуць бязьвізавыя.

Мяркую, што калі палітыкі паставяць сабе такое абмежаваньне, то, па-першае, яны будуць з бальшынёю свайго народу, а па-другое – гэта стымулюе іх дзейнасьць па зьмяненьні сытуацыі ў межах краіны.

А то – езьдзяць, прэзэнтуюць сябе, разважаюць у коле людзей, што разумеюць іх у Эўропе і ЗША, якіх, па праўдзе, і пераконваць ні ў чым ня трэба. А нашых людзей ні ў чым пераконваць ня хочуць ці пераконваюць кепска, бо ў коле аднадумцаў заўсёды лягчэй гаварыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?