4 чэрвеня 1989 года ў камуністычнай яшчэ Польшчы адбыліся парламенцкія выбары, па выніках якіх «Салідарнасць» сфармавала ўрад.

Удзельнікі «круглага стала» Т.Мазавецкі і Л.Валенса (на прэднім плане). 6 лютага 1989 г. Справа — будучы лідэр посткамуністаў Аляксандр Кваснеўскі.

Удзельнікі «круглага стала» Т.Мазавецкі і Л.Валенса (на прэднім плане). 6 лютага 1989 г. Справа — будучы лідэр посткамуністаў Аляксандр Кваснеўскі.

Тыя выбары называюць часткова вольнымі, бо паводле ўмоваў, выпрацаваных у часе агульнанацыянальнага «круглага стала», 65% месцаў у ніжняй палаце парламента (Сейме) замацоўвалася за прадстаўнікамі Польскай аб’яднанай працоўнай партыі і партый-сатэлітаў. У верхняй палаце (Сенаце) ніякіх абмежаванняў не прадугледжвалася, і тут «Салідарнасць» атрымала 99 са 100 месцаў.

Першы дэмакратычна абраны ўрад узначаліў Тадэвуш Мазавецкі, віцэ-прэм’ерам, а таксама міністрам фінансаў стаў Лешак Бальцаровіч – пачынальнік рынкавых рэформаў у посткамуністычнай Польшчы. Нельга не ўзгадаць і Леха Валенсу – лідэра «Салідарнасці», лаўрэата Нобелеўскай прэміі, які пазней быў абраны першым прэзідэнтам Польшчы.

Святочныя мерапрыемствы пройдуць у Варшаве і, натуральна, у Гданьску, на чыіх суднаверфях і зарадзілася польская салідарнасць. Тут на канцэрце «Пачалося ў Польшчы» выступіць гурт «Scorpions». Павіншаваць палякаў прыедуць ганаровыя госці з Літвы, Балгарыі, Славакіі, Чэхіі, Нямеччыны і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?