Валеры Міцкевіч

Валеры Міцкевіч

Яшчэ адным намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны праўнік Валеры Міцкевіч.
«Мы павінны ствараць такое заканадаўства, якое павінна быць простым, зразумелым і служыць эканоміцы», — сказаў В.Міцкевіч пасля прызначэння.

Валерыю Вацлавічу Міцкевічу 45 гадоў, ён нарадзіўся ў Лідзе (Гродзеншчына). Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1989). Спецыяльнасць — правазнаўства. Дванаццаць гадоў працаваў у судзе Мінскага раёну і Заслаўя, дзе даслужыўся да старшыні суда. Быў намеснікам міністра юстыцыі. З сакавіка 2005 году — дырэктар Цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў.

Нагадаем, што апроч Міцкевіча намеснікамі Уладзіміра Макея з’яўляюцца Наталля Пяткевіч, Леанід Анфімаў і Мікалай Снапкоў.

Месца віцэ‑прэм’ера, якое вызвалілася пасля прызначэння Аляксандра Косінца старшынём Віцебскага аблвыканкаму, заняў міністр працы і сацыяльнай абароны Уладзімір Патупчык. Ён доўгі час працаваў у Гомельскім аблвыканкаме, але потым атрымаў рэзкае павышэнне — стаў памочнікам Лукашэнкі, інспектарам па Мінску. Потым ён змяніў на міністэрскай пасадзе Антаніну Мораву.

Былы міністр замежных справаў і пасол Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка нашай краіны пры ААН.
А вось новага пасла ў ЗША Лукашэнка прызначаць не стаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?