posterДэвід Кэрадайн, які сыграў галоўную ролю ў фільме Квенціна Таранціна «Забіць Біла», знойдзены мёртвым. Пра гэта паведамляе BBC.

72-гадовы актор знаходзіўся ў Бангкоку на здымках фільма «Расцяжка». У сераду ён не з’явіўся палуднаваць са здымачнай групай. Наступнаю раніцай пакаёўка гатэлю знайшла актора ў пятлі ў ягоных апартаментах.

Як лічыць паліцыя, смерць наступіла ў ноч з серады на чацвер. Меркаваная прычына смерці — самагубства.

Матывы і падрабязнасці невядомыя.

Дэвід Кэрадайн нарадзіўся 8 снежня 1936 г. у акторскай сям’і. Яго фільмаграфія налічвае болей за 200 стужак, сярод іх шмат баевікоў. Апроч Квенціна Таранціна, Кэрадайн працаваў з такімі рэжысёрамі, як Роджэр Корман, Інгмар Бергман і Марцін Скарсэзэ. Папулярнасць актору прынес тэлесерыял 1970-х «Кун-фу».

Пасля фільму «Забіць Біла» яму прадказвалі новы ўздым кар’еры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?