У працяг тэмы артыкулу «Кастел Свенты Анны».

Вельмі добра, што падымаецца тэма прыкрых памылак у шыльдах населеных пунктаў. Шмат каментараў пад артыкулам сведчаць пра тое, што да вырашэння праблемы яшчэ далёка і што тэма хвалюе людзей.

Але ці спрабаваў аўтар, акрамя таго, што пераклаў назву касцёла на тры мовы, зрабіць высілкі, каб выправіць надпіс? Ці будзе плён ад таго, што сайт «Нашай Нівы» ці партал Westki.info напішуць пра памылку? Ці адрэагуюць адказныя чыноўнікі? Ці наведваюць яны ўвогуле ўзгаданыя сайты ;-) ?

Хачу распавесці пра падобны выпадак, але з станоўчым вынікам.

«Добры дзень !

На скрыжаванні вуліц Гарадзецкая і Шафарнянская ўжо на працягу некалькіх гадоў вісяць дзве шыльды з арфаграфічнай памылкай.

Напісана "вул.Гарадецкая", павінна быць "вул. Гарадзецкая".

Калі ласка, прыміце адпаведныя меры і пазначце ў адказе, як хутка памылка ў напісанні будзе выпраўлена.

Усяго добрага, .......»

«Да ўвагі ТКУП "Мінсктранс", намесніку генеральнага дырэктара Тозіку В.А.

Паважаны Тозік В.А. !

Я звяртаўся ў снежні мінулага года праз гэты форум з наступнай скаргай

"На скрыжаванні вуліц Гарадзецкая і Шафарнянская ўжо на працягу некалькіх гадоў вісяць дзве шыльды з арфаграфічнай памылкай.

Напісана "вул. Гарадецкая", павінна быць "вул. Гарадзецкая".

Калі ласка, прыміце адпаведныя меры і пазначце ў адказе, як хутка памылка ў напісанні будзе выпраўлена."

На гэта мне было адказана 15.01.09 за вашым подпісам, даслоўна, "бліжэйшым часам памылка будзе выпраўлена".

З моманту адказу прайшло 2 месяцы, але нічога выпраўлена не было.

Хачу ўдакладніць - шыльды размяшчаюцца не на прыпыначных пунктах, а на слупах з асвятляльнымі ліхтарамі.

Усяго добрага, ........»

У Мінску выправіць памылкі ў беларускамоўных шыльдах можна вельмі лёгка, не адыходзячы ад любімага камп'ютара. Дастаткова зрабіць допіс (можна нават ананімны) на сайце Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Поспехаў !

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?