Дзяржаўныя тэлеканалы паказалі кадры аператыўных здымак затрымання Сямёна Санько.

Учора ўвечары шэраг дзяржаўных тэлеканалаў прадэманстравалі кадры аператыўных здымак затрымання начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Сямёна Санько. Паводле інфармацыі Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ, С. Санько затрымалі 22 мая 2009 г. у адным з рэстаранаў гораду, дзе ён нібыта вырашаў пытанне рэгістрацыі аднаго са складаў, які не быў абсталяваны згодна патрабаванняў пажарнай бяспекі. За пазітыўнае вырашэння гэтага пытання галоўны пажарны Мінска нібыта атрымаў $2800. На яго заведзеная крымінальная справа паводле ч.1 арт.430 КК (атрыманне хабару). Сямён Санько знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Раней сайт «Белорусскій партізан» паведаміў, што па некаторых звестках у дачыненні да Санька быў прыменены аператыўны эксперымент. Пры гэтым нібыта палкоўніку МНС грошы падкінулі ў кішэню незаўважна для яго. У каментары Першаму нацыянальнаму каналу начальнік ЦІГС КДБ Валер Надтачаеў абверг гэтыя звесткі.

Варта адзначыць, што на сайце Мінгарвыканкаму сярод кіраўнікоў Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Сямён Сямёнавіч Санько дагэтуль значыцца дзейным кіраўніком упраўлення.

***

Санько Сямён Сямёнавіч нарадзіўся ў 1961 г. у в.Рудня Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнікум (1980 г.), Вышэйшую інжынерную пажарна-тэхнічную школу МУС СССР (1990 г.), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2001 г).

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» II і III ступені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?