Золатавалютныя рэзервы Беларусі, разлічаныя згодна стандартаў МВФ, знізіліся ў маі 2009 г. на $327,5 млн (9,2%) і

па стане на 1 чэрвеня склалі $3237,3 млн супраць $3564,8 млн па стане на 1 мая, паведаміў Белстат.

У той жа час з пачатку года ЗВР Беларусі павялічыліся на $176,2 млн (5,8%) з $3061,1 млн на 1 студзеня 2009 г. У прыватнасці, у красавіку яны скараціліся на $390,4 млн пасля росту ў скавіку і лютым на $628,5 і $398 млн адпаведна, і скарачэння на $132,4 млн у студзені.

Рост ЗВР суправаджаўся пазыкамі на замежных рынках, а таксама іншымі паступленнямі на суму больш за $2 млрд. У сакавіку Беларусь атрымала крэдыт РФ на суму $500 млн, аванс за транзіт расійскага газу $250 млн., у лютым $625 млн ад продажу пакета акцый ААТ «Белтрансгаз», у студзені крэдыт МВФ у памеры $788 млн., а таксама іншыя паступленні.

Паводле АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0