Сёння ў беларускай сталіцы не працавалі банкаматы «Беларусбанку».

Прычыны непаладак пакуль невядомыя. Але выклікае трывогу той факт, што ўчора, 4 чэрвеня, таксама адбыўся збой у працы банкаматаў. Машыны не працавалі на працягу 17 хвілін. Кліенты не маглі зняць гатоўку, а ў некаторых выпадках і здзейсніць плацяжы. У некаторых кліентаў зніклі грошы з рахункаў.

Як паведамляе Першы канал Беларускага тэлебачання, сёння збой працягваўся даўжэй. Прычыны непаладак у «Беларусбанку» пакуль назваць не могуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?