Сёння адбыўся чарговы аўкцыён па продажы кватэраў без аздаблення (будынак па вул. Янкоўскага). На продаж былі выстаўленыя 30 кватэраў (12 аднапакаёвых, 12 двухпакаёвых і 6 трохпакаёвых). Пачатковы кошт 1 квадратнага метру – 2,6 млн. рублёў. Да пачатку аўкцыёну былі зарэгістраваныя 35 пакупнікоў.

У выніку аднапакаёвыя кватэры былі прададзеныя ў сярэднім па 1067 даляраў за метр, што на 65 даляраў танней, чым на папярэднім аўкцыёне. Кошт квадратнага метру ў двух- і трохпакаёвых кватэрах апусціўся да 985 і 982 даляраў адпаведна, двухпакаёвыя кватэры каля 58 кв.м. набывалі па кошце 60 тысячаў даляраў. Адна двухпакаёўка і адна трохпакаёўка так і не знайшлі сваіх пакупнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?