У верасні Расія ўвядзе на тэрыторыю Беларусі дзве арміі ў поўным складзе для шырокамаштабных вучэнняў «Захад», паведаміў начальнік Генштабу ВПС Расіі Мікалай Макараў.

«У гэтым годзе мы пачынаем праводзіць серыю буйных вучэнняў у рамках пераходу на новае аблічча Узброеных сілаў. Шырокамаштабныя вучэнні «Захад» пройдуць 8–29 верасня, калі на тэрыторыю Беларусі будуць уведзеныя дзве нашыя арміі ў поўным складзе», – сказаў Макараў.

Таксама, паводле яго словаў, Расія правядзе летам і ў пачатку восені два шырокамаштабныя вучэнні з удзелам трох флотаў і флатыліі – сілаў трох вайсковых акругаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?