Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур заканчвае сваю дыпламатычную працу ў Мінску. Цяпер Мур зойме пасаду намесніка пасла ЗША ў Босніі і Герцагавіне.
Хто будзе наступнікам Мура пакуль не паведамляецца. «Гэты чалавек сам сябе добра прадставіць у ліпені», — кажа прэс‑сакратар пасольства Алесь Круглякоў.
Джонатан Мур працаваў у Беларусі ад ліпеня 2006 году. Пасля таго, як краіну была вымушана пакінуць пасол Карэн Ст’юарт, Мур стаў часовым павераным у справах ЗША. Дж.Мур кар’ерны дыпламат. Да Беларусі ён працаваў у краінах былой Югаславіі, Літве, Намібіі.