— На выбарах у Еўрапейскі парламент перамогу атрымалі тыя сілы, якія стаяць на той жа платформе, што і БХД – хрысьціянскія каштоўнасці і патрыятызм, - зазначыў сустаршыня аргкамітэту партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (БХД) Павал Севярынец. – Цэнтр цяжару зараз, цэнтр прыняцця рашэнняў – гэта правы цэнтр. Больш актыўныя еўрапейцы, якія якраз такі прымалі ўдзел у выбарах, пацвердзілі, што хочуць бачыць Еўропу, пабудаваную на прынцыпах маральнасці, персаналізму, самакіравання.

Мы віншуем тых нашых партнёраў, якія перамаглі ў бліжэйшых з Беларуссю краінах – Польшчы, Нямеччыне, Галандыі, Літве. Што азначае перамога хрысьціянскіх дэмакратаў на еўравыбарах для Беларусі? Гэта шанец весці інтэграцыю з Еўропай, зыходзячы з каштоўнасцяў, а не з інтарэсаў. Таму еўрапейская інтэграцыя з Беларуссю будзе больш адказнай, будзе больш грунтавацца якраз такі на маральным фундаменце. Гэта шанец вярнуць хрысьціянскія каштоўнасці ў агульнаеўрапейскую прастору на заканадаўчым, эканамічным, палітычным узроўнях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?