У атацы Наталля Ануфрыенка.

У атацы Наталля Ануфрыенка.

Драматычна склаўся другі матч на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе для беларускіх дзяўчат. У латвійскай Валміеры нашы ў овертайме саступілі францужанкам — 61:63.

Паводле букмекераў, фаварыткамі з’яўляліся прадстаўніцы Францыі. Першую палову гульні яны выйгралі з лікам 35:25. Але зноўку, як у першым матчы з ізраіліцянкамі , нашы прайвялі найлепш трэцюю чвэрць.

За секунду за фінальнай сірэны беларускі выйгравалі два пункты ў суперніц, але тыя адквіталіся. Быў прызначаны овертайм, дзе францужанкі аказаліся мацней.

Самай выніковай у складзе беларусак была Кацярына Сныціна, якая набрала дзесяць пунктаў.

Пасля двух тураў становішча ў нашай групе выглядае наступным чынам: Францыя — 4 пункты, Беларусь, Італія — па 3, Ізраіль — 2.

Наступны матч нашы дзяўчаты правядуць заўтра супраць італьянак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?