У горадзе над Дняпром збіраюцца ўсталяваць бюст расійскага імператара Мікалая ІІ. Бюст падорыць кіраўніцтва раёну Сакаліная гара Ўсходняй адміністрацыйнай акругі Масквы.

Такі падарунак, як перадаюць афіцыйныя крыніцы, — знак развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва між сталічным расійскім раёнам і Магілёвам.

Канкрэтнага месца для бюста магілёўскія ўлады пакуль ея вызначылі. Саму ідэю помніка тлумачаць тым, што падчас Першай сусветнай вайны ў Магілёве з сям’ёй жыў расійскі імператар. Ды ад жніўня 1915 г. да пачатку 1917 года кіраваў фронтам, пакуль не грымнула Лютаўская рэвалюцыя.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0