Ён быў ужо дапытаны ў якасці падазраванага.

У 2000 г. 18 жыхароў Чачні былі незаконна затрыманыя на блокпосце. Трое з іх былі потым знойдзеныя забітымі.

Некалькі мясцовых жыхароў сцвярджаюць, што Буданаў мае дачыненне да гэтага злачынства. Сам Буданаў віну цалкам адмаўляе.

Нагадаем, што летась Буданаў умоўна‑датэрмінова вызваліўся з турмы.

Эхо Москвы

Справа Буданава

Улетку 2003 г. Буданаў быў прызнаны вінаватым у забойстве чачэнкі 18-гадовай Эльзы Кунгаевай, якое адбылося ўвесну 2000 году.

31 снежня 2002 г. ваенны суд прызнаў Буданава ненармальным у момант здзяйснення злачынства, вызваліў яго ад крымінальнай адказнасці і направіў на прымусовае лячэнне.

Але 28 лютага 2003 году Вярхоўны суд адмняіў гэта рашэнне і вярнуў справу ў Паўночна‑Каўказскі акруговы ваенны суд, які прызнаў Буданава вінаватым у выкраданні і забойстве дзяўчыны і прысудзіў да 10 гадоў пазбаўлення волі, пазбавіўшы яго таксама звання палкоўніка і дзяржаўных узнагарод.

Буданаў быў у зняволенні 8,5 гадоў.

Суд чатыры разы адхіляў яго хадайніцтвы аб умоўна‑датэрміновым вызваленні.

Палкоўнік Буданаў, дарэчы, таксама абвінавачваўся ў згвалтаванні Эльзы Кунгаевай, але потым абвінавачанне было з яго знята. Згвалтаванне (дакладней здзек з мёртвага цела) узяў на сябе шараговец Аляксандр Ягораў, які быў потым амніставаны (ён на судзе заявіў, што рабіў гэта з дапамогай сапёрнай рыдлёўкі, хоць ні да гэтага, ні пасля ніякіх псіхічных адхіленняў у яго не было заўважана).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0