Фота АP

Фота АP

Шэсць данецкіх гарнякоў загінула на шахце імя Скачынскага, трыццаць тры чалавекі знаходзяцца ў бальніцы.

Аварыя на данецкай шахце імя Скачынскага здарылася 8 чэрвеня. Прыблізна а 10-й раніцы па мясцовым часе на шахце адбыўся выкід пароды або газава-вугальнай сумесі. Паводле папярэдніх дадзеных, у выніку аварыі загінула 6 гарнякоў, 33 чалавекі патрапілі ў бальніцу. Усяго на момант здарэння ў шахце знаходзілася каля паўсотні чалавек. Нявысветленым застаецца лёс яшчэ сямі гарнякоў, якіх шукаюць ратаўнікі.

***

На ўкраінскіх шахтах здараецца да 15 дзесяткаў здарэнняў у год. У 2007 годзе іх было 14. Цягам году ў шахтах загінулі 125 гарнякоў. Найбуйнейшая катастрофа здарылася 18 лістапада 2007г.: на шахце імя Засядзька ў Данецку выбухнула метанапаветраная сумесь, у выніку загінуў 101 чалавек. У 2008 годзе зафіксавалі 15 надзвычайных здарэнняў, загінулі 19 чалавек, самая буйная катастрофа 23 мая на шахце «Чырвоналіманская» ў горадзе Родзінскае Данецкай вобласці адабрала 11 жыццяў. У 2009 годзе здарылася 9 аварый, з улікам ахвяраў аварыі 8 чэрвеня, загінулі 13 чалавек.

Шахта імя Скачынскага ў Данецку лічыцца адной з самых глыбокіх у свеце. Найбуйнейшая аварыя тут здарылася 11 гадоў таму. Тады загінулі 63 чалавекі.

Паводле Gazeta.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0