Расія, Беларусь і Казахстан маюць намер уступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю як адзіная мытная прастора і спыняюць перамовы па далучэнні да СГА асобна ўзятай кожнай краіны,паведаміў сёння прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін пасля пасяджэння Найвышэйшага органа Мытнага саюзу трох краін.
«Кіраўнікі ўрадаў Расіі, Беларусі і Казахстана маюць намер паведаміць СГА пра намер пчаць перамовы пра далучэнне Мытнага саюзу трох краін як адзінай мытнай тэрыторыі і пра спыненне перамоваў па далучэнне да СГА асобна ўзятай краіны», -- сказаў сёння прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін па выніках пасяджэння Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС.
«Нашым агульным прыярытэтам застаецца ўступленне краін да СГА, але ўжо ў якасці адзінай мытнай прасторай», – патлумачыў Пуцін.
0
0
0
0
0
0