Відэа, рэжысэрам якога стаў вядомым швэцкім дакумэнталістам Томасам Норданстадам, здымалася падчас вясновых падзей у Беларусі і, па зразумелых прычынах, ня зьявіцца ў ратацыі беларускіх каналаў.

— Гэта аматарскі кліп нашага сябра са Швэцыі, — распавядае лідэр N.R.M. Лявон Вольскі. — Ён здымаў у Беларусі дакумэнтальны фільм і вырашыў зрабіць адмыслова для нас якую-небудзь цікавую нарэзку. І атрымалася даволі добра. Відэа яскрава перадае дух таго часу — для мяне гэта вельмі істотна. Напэўна, мы й надалей будзем здымаць менавіта аматарскія кліпы на звычайную лічбавую камэру й прэзэнтаваць іх у інтэрнэце. Для гурта гэта зараз адзінае выйсьце.

Спампаваць новы кліп «Гадзючнік» («Усё роўна мы пераможам») (10 Мб)

НРсМ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0