Мужчынская зборная Беларусі па гандболе прайграла зборнай Славеніі матч адборачнага турніру да Чэмпіянату Еўропы з лікам 26:38, паведамляе Прессбол.

Гулялі каманды ў Любляне. Пасля першага тайму беларусы саступалі 13:17.

Сёння зборная Нямеччыны разграміла ў гасцях Балгарыю з лікам 54:29.

***

Турнірнае становішча: Нямеччына – 10 (5 гульняў), Славенія – 8 (5), Беларусь – 6 (5), Ізраіль – 4 (6), Балгарыя – 0 (7).

13 чэрвеня (субота): гуляюць Беларусь – Балгарыя (матч пройдзе ў Мінску, Палац спорту, пачатак а 17-й), Нямеччына – Славенія;

17 чэрвеня: Славенія – Ізраіль, Нямеччына – Беларусь (матч у Штутгарце),

21 чэрвеня: Ізраіль – Нямеччына, Беларусь – Славенія (Мінск, Палац спорту).

На фінальны турнір Чэмпіяната Еўропы, што пройдзе ў Аўстрыі, трапляюць дзве найлепшыя каманды з групы. Найхутчэй, што немцы сабе пуцёўку на фінал ужо забраніравалі. І другую пуцёўку акурат меліся разыграць зборныя Славеніі і Беларусі.

Становішча нашых гандбалістаў пасля буйной паразы ў Любляне ўскладнілася.

Што трэба беларусам.

У гэту суботу выйграць дома ў лядашчых балгараў (яны прайгралі ўсе сем матчаў з трэскам), пастарацца зачапіць хоць адзін бал у Нямеччыне (а то і выйграць). Калі ж прайграць немцам, то славенцаў давядзецца перамагаць у Мінску з розніцай у 13 мячоў. :(

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0