«Ёсць супярэчнасць у тым, як успрымаюць праграму «Усходняе партнёрства» ў Еўрасаюзе і Беларусі, ‑‑ заўважыў Райнэр Лінднэр, старшыня Нямецка‑беларускага таварыства і Мінскага форуму. ‑‑ Для ЕС «Усходняе партнёрства» — гэта перадусім палітыка, а для Беларусі — эканоміка. Трэба ўлічваць гэты факт пры планаванні канкрэтных крокаў у рамках гэтай праграмы», ‑‑ мяркуе ён.

Такое меркаванне Р.Лінднэр выказаў у часе дыскусіі «Прыкметы пераменаў у Беларусі: ацэнка апошніх падзеяў у Беларусі і вакол яе», што адбылося 10 чэрвеня пад эгідай Нямецкага Фонду Маршала ў Берліне.

На дыскусіі прысутнічалі два дыпламаты з беларускага пасольства ў Нямеччыне, але яны не бралі слова. Ад Беларусі ў падзеі бралі ўдзел аналітык Ян Максімюк, намесніца дырэктара Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Кацярына Глод і шэф‑рэдактар «НН» Андрэй Дынько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?