Аляксандр Сурыкаў, фота Уладзя Грыдзіна.

Аляксандр Сурыкаў, фота Уладзя Грыдзіна.

Аляксандр Сурыкаў у чацвер даваў прэс-канферэнцыю. Фармальнай прычынай з’яўляўся Дзень Расіі, які адзначаецца ў суседняй краіне 12 чэрвеня. Тым не менш, дыпламат адказаў і на актуальныя пытанні беларуска‑расійскіх узаемадачыненняў.

«Канечне, я ўжываю беларускае малако, бо я тут жыву», — сказаў А.Сурыкаў, каментуючы малочныя войны. Пасол адзначыў, што ў першым квартале пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расіі павялічыліся на 37%.

«Проста ў Расіі ўведзеныя новыя тэхнічныя рэгламенты на малочную прадукцыю. І мы пастараемся пераадолець гэтую калізійны перыяд.

Я ўжо ледзь не захлынуўся ў гэтым малацэ. Галоўнае ж — абарона спажыўцоў, каб ніхто не атруціўся», — лічыць пасол.

Зайшла гаворка і пра выдзяленні Беларусі апошняй траншы расійскага крэдыту ў памеры 500 мільёнаў даляраў. Дыпламат запэўніў, што ніхто не адмаўляў у яго прадстаўленні.

«Расія разглядае гэтае пытанне. Міністр фінансаў прапанаваў папрацаваць над ім яшчэ месяц».
Магчыма, што гэтыя грошы будуць выдзеленыя з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Аляксандр Сурыкаў заявіў пра неабходнасць юрыдычна замацаваць дамову аб пастаўках расійскага газу ў Беларусь па сярэднегадавой цане. Паводле ягоных словаў, наша краіна не мае запазычанасці па сярэднегадавой цане, а вось па кантрактнай магла і скласціся. Таксама ён назваў анахранізмам мыту на расійскую нафту пры фарміраванні мытнага саюзу.

Пасол увесь час падкрэсліваў, што ніякай напружанасці ў беларуска‑расійскіх стасунках не назіраецца.

«Трэба ўмець пераходзіць ад хістанняў сардэчных рэзкіх да менш рэзкіх. Спакойна выбудоўваць свае паводзіны»,
— кажа пасол.

Ён прывёў прыклад Нікаля Сарказі, калі ягоныя выказванні пра іншых кіраўнікоў краін трапілі ў СМІ. «І што гэта прывяло да распаду Еўрасаюзу? У гэтым і ёсць галоўная якасць палітыка».

«Я б не гаварыў бы пра змену знешнепалітычнага вектара Беларусі. Нікуды мы адзін ад аднаго не аддрэйфуем, ні ў эканамічным, ні ў палітычным плане. Расія дапамагала Беларусі ў наладжванні стасункаў з Захадам. Краіна не можа знаходзіцца ў ізаляцыі», — сказаў Аляксандр Аляксандравіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?