У межах праекта «Тузін. Перазагрузка» інтэрнет‑партала «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел Маргарыта Герасімовіч. вядомая пад псеўданімам Дакота.

19‑годавая спявачка стала вядомая пасля ўдзелу ў расійскім тэлешоў «Фабрыка зорак‑7». Для «Перазагрузкі» Дакота заспявае песню «Спички», якая колісь пабіла ўсе рэкорды папулярнасці на «Фабрыцы зорак».

Дакота з задавальненьнем пагадзілася перасьпяваць па‑беларуску свой галоўны гіт «Спички» (відэа). Тэкст пераклаў Глеб Лабадзенка, аўтар песні Дакоты, напісанай для ўдзелу ў «Еўрафэсце».

Наступны ўдзельнік «Перазагрузкі» будзе прадстаўлены 19 чэрвеня.

***

У праекце «Тузін. Перазагрузка» інтэрнет‑партала «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі» бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасць матэрыялу, прафэсійнасць у музычным падыходзе і жаданне эксперыментаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсійным перакладчыкам. Усе песні будуць прэзентаваныя на старонках Тузін Гітоў і Будзьма

ТГ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0