Як паведамляляся раней, група жыхароў Курасоўшчыны звярнулася да сугрвмадзян з прапановай абмеркаваць праблему п'янства і шляхі рашэння гэтай праблемы. На падставе атрыманых прапаноў быў складзены праект антыалкагольнай праграмы і прадстаўлены для абмеркавання зацікаўленым грамадзянам і службовым асобам.
Як першы крок прапануецца перанесці продаж гарэлкі, піва і тытуню ў спецыялізаваныя віна-гарэлачныя аддзелы.
Перад тым, як накіраваць прапановы ў адміністрацыю, ініцыятары правялі некалькі папярэдніх мерапрыемстваў.