Прагноз надвор’я ў Беларусі на 13—15 чэрвеня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 13 чэрвеня будзе воблачна, днём з праясненнямі. Дажджы ноччу і раніцай па Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Віцебскай абласцях, днём па поўначы краіны —

моцныя дажджы, ноччу ў асобных раёнах — вельмі моцныя дажджы.

Месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, пры навальніцах месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—16°C, днём плюс 12—18°C.

У суботу ў Мінску чакаецца воблачнае надвор’е, днём з праясненнямі. Дождж, магчыма навальніца. Ноччу і раніцай моцны дождж. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°С,

днём плюс 13—15°С.

***

14 чэрвеня (нядзеля) па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём месцамі навальніцы. Вецер паўднёва‑заходні, заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—12°C,

днём плюс 13—18°C, па поўдні да плюс 20°C.

У Мінску 14 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, днём магчыма навальніца. Вецер паўднёва‑заходні, заходні 6—11, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°С, днём плюс 14—16°С.

15 чэрвеня прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва‑заходні, заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—11°C, днём плюс 15—21°C, па поўдні да плюс 23°C.

БелаПАН

 Выспа Бора-Бора ў французскай Палінезіі. fotoart.org.ua

Выспа Бора-Бора ў французскай Палінезіі. fotoart.org.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0