Спартовы дырэктар «Барселоны» Чыкі Бегірыстайн спадзяецца, што клубу ўдасца захаваць у сваім складзе паўабаронцу зборнай Беларусі А. Глеба.

28‑гадовы хаўбек няўдала правёў першы сезон у Іспаніі, так і не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе. У верасні беларус пашкодзіў галенастоп, а пасля доўгага ўзнаўлення не здолеў выцесніць з ліку першых адзінаццаці тры паўабаронцаў — Хаві — Ін’еста — Яя Турэ.

«Мы не для таго змагаліся за Глеба ў мінулым сезоне, каб так проста развітацца з ім сёлета», ‑‑ кажа Бегірыстайн.

Спорт-Экспресс

***

Бачыць у сваім складзе беларускага футбаліста выказалі жаданне нямецкія «Баварыя», «Шальке‑04», «Штутгарт» ды французскі «Ліён».

Менеджэр гульца Мікалай Шпілеўскі пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў «Барселона» - «МЮ», сказаў, што галоўны трэнер каталонцаў Хасэп Гвардыёла, не уключыўшы Глеба ў заяўку на матч, нанёс футбалісту ўдар пад пояс, і сыход з «Барсы» - справа амаль вырашаная.

У сезоне 2008-2009 Аляксандр Глеб згуляў за «Барсу» 34 матчы (19 у чэмпіянаце Іспаніі -- роўна палова, прычым у васьмі выйшаў у стартавым складзе, 7 з 13 - у Лізе чэмпіянаў, 8 - у Каралеўскім Кубку). Забітымі мячамі не вызначыўся.

Зазначым таксама, што запрашаў Глеба ў «Барселону» Франк Райкаард, а потым клуб памяняў трэнера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0