Рэкордна хутка прайшоў крымінальны суд па справе непаўналетняга Максіма Дашука. Удзельніка «Працэсу чатырнаццаці» абвінавачвалі ў парушэнні адбыцця абмежавання волі. Суд пачаўся а 10:15, а праз дзве гадзіны быў вынесены вырак.

Суддзя Маскоўскага раёну Кузняцова пакарала Максіма Дашука адным годам і тры месяцамі абмежавання волі без накіравання ў спецкамендатуру, то бок зноў «хатняй хіміі».
Паводле артыкулу 415 («Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі») прадугледжваецца толькі зняволенне, але да хлопца праз непаўналецце і смерць бацькі быў прыменены артыкул 70, які змякчае пакаранне.

У пачатку траўня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала фігурантаў «Працэсу 14‑ці» вязнямі сумлення.

На мінулым тыдні ж быў амніставаны першы ўдзельнік гэтай справы — Міхаіл Пашкевіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?