Але гэта не апазіцыйныя структуры, як маглі падумаць некаторыя. Папярэджанні вынесеныя Рэспубліканскай партыі і Беларускай аграрнай партыі.
Папярэджанні вынесеныя з той прычыны, што арганізацыі не падалі ў Мін’юст штогадовую справаздачу аб сваёй дзейнасці. Аграрыям таксама закідаецца старыя назвы некаторых раённых партыйных арганізацый (а не пераназваныя ў адпаведнасці са статутам), а рэспубліканцам — не адпаведная перыядычнасць пасяджэнняў кіроўных органаў.
Гэта ўжо не першыя «жоўтыя карткі» дадзеным партыям. Рэспубліканская атрымлівала папярэджанне ў жніўні 2007 году, а Аграрная — у студзені 2008 году.
0
0
0
0
0
0