Міністэрства юстыцыі адмовілася рэгістраваць Партыю свабоды і прагрэсу, якую ўзначальвае Уладзімір Навасяд.

Адмоўлена з прычыны таго, што «пратаколы з’езду ўтрымліваюць супярэчлівыя звесткі». У прыватнасці, Мін’юст убачыў парушэнні ў вылучэнні дэлегатаў на з’езд.

Таксама сярод парушэнняў значыцца тое, што «спіс заснавальнікаў мае несапраўдныя звесткі». Ведамства Галаванава адзначае, што многія грамадзяне ўводзіліся ў зман адносна збору подпісаў. Сярод заснавальнікаў ПСП значыліся 39 студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Машэрава, а 52 — студэнтамі Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэту. Аднак, як выявіла дадатковая праверка, ніхто з іх не з’яўляецца студэнтамі ВНУ.

Партыя свабоды і прагрэсу спрабуе зарэгістравацца ад 2003 году, але кожная спроба канчаецца няўдачай. Нядаўна Мін’юст таксама адмовіў у рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?