«Грэцкага філосафа Сакрата справядліва пакаралі смерцю», – гэтак мяркуе даследчык з універсітэту Кембрыдж. Прафесар Пол Картледж, даследчык старажытных Грэцыі, адпрэчыў думку, што суд над Сакратам быў адной з найвялікшых несправядлівасцяў, якая ведала антычная гісторыя, і сцвердзіў, што суд паводле законаў тых часоў меў рацыю.

Шмат стагоддзяў суд на Сакратам прымаўся, як зламыснае ліхадзейства, падчас каторага паспалітыя афінцы па-просту накінулі філосафу злачынствы. Сакрат быў незаслужана абвінавачаны ў апаганванні гонару багоў і разбэшчванні маладых розумаў, а пасля прысуджаны да смерці і мусіў выпіць смяротную атруту. Але новае даследванне, якое было апублікаванае ў брытанскай газеце «Тэлеграф», цвердзіць, што афінскі суд адбыўся справядліва і ўзважана, бо Сакрат сапраўды парушыў афінскія законы.

«Усе ведаюць, што грэкі вынайшлі дэмакратыю, але гэта не тая дэмакратыя, якую мы ведаем сёння», - кажа Картледж. На яго думку, менавіта розніца паміж сучаснай дэмакратычнай думкай і тагачаснымі канцэпцыямі народаўладдзя прывяла да перакручанага разумення гістарычных з’яваў: «Злачынствы, у якіх абвінавацілі Сакрата, сёння здаюцца нам вартымі смеху, але ў старажытных Афінах панавалі адмысловыя законы, накіраваныя супраць блюзнераў. Гэтыя законы мелі грамадскае вымярэнне і былі зробленыя, каб служыць для агульнага дабра», - кажа брытанскі прафесар.

Доўга лічылася, што той суд быў скліканы, каб адмыслова пакараць вольнадумнага філосафа. Шмат хто з гісторыкаў лічыць, што тая крытыка, якія Сакрат узводзіў на сучаснае яму грамадства і яго падваліны, падсцябнула ўплывовых палітыкаў поліса прыцягнуць довады супраць Сакрата што называецца «за вушы». Але Пол Картледж мяркуе, што шмат людзей бачылі прамую сувязь паміж цвяленнем багоў абразлівымі словамі і катастрофамі, што налучылі Афіны - і гэтыя перакананні былі ўзведзеныя ў ступень закону. Сакрат прымаўся як галоўны вінаваты не толькі афінскім натоўпам, але і афінскім законам. «Пакаранне смерцю блюзнера ў вачах афінян мусіла ачысціць горад і забяспечыць прадаўжэнне хаўрусу з багамі», - кажа кембрыджскі прафесар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?