Самыя экалагічна чыстыя пляжы ў Еўропе знаходзяцца на Кіпры, гаворыцца ў дакладзе Еўракамісіі і Еўрапейскага агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя за 2008 г.
Эксперты даследавалі марскія пляжы і месцы адпачынку ля ўнутраных вадаёмаў усіх краін ЕС — усяго 21,4 тыс. — і прыйшлі да высновы, што большая іх частка адпавядае стандартам чысціны.
Аднак найлепей справы ў Кіпра, дзе 111 пляжаў (98,2%) адпавядаюць заяўленым нормам.
Прычым 109 са 111 пляжаў названыя «выключна чыстымі». Ужо чацверты год запар.
Пасля Кіпра ў спісе ідуць пляжы Грэцыі, Францыі і Мальты.