Ахвочым прапануецца прагаласаваць на блогу за самую цікавую вандроўку.

Гародня. Фота Юліі Дарашкевіч.

Гародня. Фота Юліі Дарашкевіч.

Вядома, беларускі музей успрымаецца многімі людзьмі досыць проста — гэта установа дзе усё пыліцца, дзе працуюць сталыя жанчыны, і можа быць яшчэ некалькі асацыяцый — у асноўным не зусім пазітыўныя. Але, супрацоўнікі музея, сапраўды людзі творчыя, якія ствараюць культурнае аблічча горада пры мінімальных матэрыяльных выдатках, але з усёй творчай энергіяй!

У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі вядзецца шырокая асветніцкая дзейнасць — і гэта не толькі экскурсіі па музею. А таксама вечарыны, Ноч у музеі, выставы і экскурсіі па ім, праграма для школьнікаў «Гродназнаўства» і шматлікія лекцыі, заняткі, тэматычныя экскурсіі.

Музей прапануе вашай увазе сумесныя з блогам s13 экскурсій па гісторыі Гродна і Беларусі — просім вас прагаласаваць за адну самую цікавую для вас (калонка з правага боку).

Старажытнейшыя помнікі Панямоння. (Экскурсія па першай зале Старога замка, дзе вядзецца гаворка пра першабытны час)

Вандроўка ў глыб стагоддзяў. (Гісторыя Гродзенскіх замкаў — экскурсія у Старым замку).

Зброя мінулых стагоддзяў. (Экскурсія па адной з самых вялікіх у Беларусі калекцый зброі і ўзбраення ў Новым замку).

Культура Беларусі ХVІ-ХVІІІ ст. (Экскурсія ў зале Старога замка па экспазіцыі прысвечанай культуры нашых зямель).

Новы замак. Падзеі і лёсы. (Экскурсія па зале Новага замка - гісторыя будаўніцтва каралеўскага палаца, гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў яго сценах).

Дзеячы навукі і культуры Гродзеншчыны ХІХ ст. (Экскурсія ў Старым замку, дзе можна даведацца пра шматлікіх выдатных дзеячоў нашага краю).

Станіслаў Жыўна — заснавальнік музея прыроды. (Экскурсія па залу экзатычнай для Беларусі прыроды у Новым замку, знаёмства з гісторыя музея прыроды ў Гродне і яго заснавальнікам).

Гродзеншчына ў гады Вялікай айчыннай вайны 1941-1945г. (Экскурсія у Старым замку у аднайменнай экспазіцыі).

Вайсковыя могілкі Гродна. (Пешаходная экскурсія на могілках па вуліцы Белуша).

Гарадскія могілкі — частка нашай спадчыны. (Пешаходная экскурсія па старых каталіцкіх і праваслаўных могілках).

Савецкая плошча: Забудова і падзеі. (Пешаходная экскурсія па плошчы).

Пехатой па вуліцах вуліцах Замкавай і Савецкай. (Пешаходная экскурсія).

Вандроўка па Гарадніцы. (Пешаходная экскурсія, дзе вядзецца гаворка пра спадчыну Антонія Тызенгаўза ў Гродне).

Экскурсii бясплатныя, колькасць месцаў абмежавана. Спачатку просім выказацца за найбольш цiкавую на Вашу думку экскурсiю.

Блог Гродно s13

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0