Увечары 17 чэрвеня ў Ашхабад (Туркменістан) з афіцыйным візітам прыбудзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Туркменістана (TDH).

Паводле звестках TDH, чакаецца, што падчас візіту будзе падпісаны пакет двухбаковых дакументаў, «закліканых

закласці надзейную платформу для інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва, якое выбудоўваецца з улікам доўгатэрміновай перспектывы і каласальнага ўзаемнага патэнцыялу».

Агенцтва адзначае, што апошнімі гадамі адносіны Беларусі і Туркменістана пачалі актыўна развівацца. «Шмат у чым імкліваму развіццю двухбаковых адносін спрыяла праца міжурадавай туркмена‑беларускай камісіі па гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве. Яе першае пасяджэнне адбылося ў Мінску ў студзені 2008 года, паклаўшы пачатак новаму этапу міждзяржаўнага ўзаемадзеяння», — заўважае TDН.

Паводле інфармацыі агенцтва, асноўную частку экспарту Туркменістана ў Беларусь складае прадукцыя паліўна‑энергетычнага комплексу, сельскай гаспадаркі і тэкстыльнай прамысловасці. З Беларусі ў Туркменістан пастаўляюцца, у асноўным, абсталяванне, транспартныя сродкі, харчовыя і гаспадарчыя тавары, хімічная прадукцыя.

На 1 мая 2009 года ў Туркменістане зарэгістравана восем прадпрыемстваў з удзелам беларускага капіталу. Зарэгістравана дзевяць інвестыцыйных праектаў з удзелам беларускіх кампаній на 17,4 млн. долараў ЗША. Гэта праекты ў нафтагазавай галіне, транспарце, сувязі, энергетыцы і іншых сферах, паведамляе TDН.

У прэс‑службе прэзідэнта Беларусі інфармацыю аб візіце Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан пакуль не каментуюць.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0