Вось гэтыя два вагончыкі - і ёсць мытны пункт.

Вось гэтыя два вагончыкі - і ёсць мытны пункт.

 У "Газэлі" з нумарам 17-26 сядзяць мытнікі.

У "Газэлі" з нумарам 17-26 сядзяць мытнікі.

 Пункт страхавання.

Пункт страхавання.

 Так выглядаў сёння прапускны пункт Рэдзькі. Фота Юліі Дарашкевіч.

Так выглядаў сёння прапускны пункт Рэдзькі. Фота Юліі Дарашкевіч.

На беларуска‑расійскай мяжы разгорнутыя мытныя пасты. Тым часам Смаленская мытня атрымала вуснае распараджэнне прапускаць у Расію беларускую малочную прадукцыю, апроч сухога малака.

У Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях разгорнутыя мытныя масты на беларуска‑расійскай мяжы. Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе Дзяржаўнага мытнага камітэта, «пасты сфармаваныя, ад дзевяці раніцы яны ўжо на мяжы».

Сёння, 17 чэрвеня, Беларусь увяла ўзмоцнены рэжым кантролю за перамяшчэннем грузаў на асноўных расійска‑беларускіх магістралях. Такое распараджэнне даў кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі ў сувязі з указаннем прэзідэнта. «За 15 дзён чэрвеня 2009 года мытнымі органамі ў звычайным рэжыме працы затрымана кантрабандных тавараў на суму 8 млрд. 620 млн. рублёў. За 2008 год на калінінградскім кірунку знікла грузаў на 10 млн. долараў», — растлумачыў Шпілеўскі.

У сваю чаргу дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Юрый Жадобін заявіў, што рашэнне беларускіх уладаў з`яўляецца «сіметрычным адказам» на дзеянні расійскага боку. «Гэтыя захады будуць цалкам аналагічныя тым дзеянням, якія ўжо на працягу многіх гадоў практыкуе расійскі бок у асобе органаў Федэральнай мытнай службы», — сказаў кіраўнік Савета бяспекі.

Паводле яго слоў, беларускі бок вымушаны са шкадаваннем канстатаваць, што ніякіх змен у падыходах расійскіх партнёраў да супрацоўніцтва апошнімі днямі так і не адбылося. «Адсутнічае ўсялякі канструктыўны падыход, нацэлены на ўзаемапрымальнае рашэнне. Пад надуманымі падставамі працягвае наносіцца ўрон нашай эканамічнай бяспецы», — падкрэсліў Жадобін.

Тым часам Смаленская мытня Расіі атрымала вуснае распараджэнне прапускаць у Расію беларускую малочную прадукцыю, апроч сухога малака.

Начальнік прэс‑службы Смаленскай мытні Ўладзімір Сафонаў сказаў Інтэрфаксу, што цягам паўгадзіны чакаецца пісьмовае распараджэнне. А пакуль — паводле вуснага распараджэння — малочны груз з Беларусі «прапускаем у ранейшым аб’ёме, за выключэннем сухога малака».

Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Яўген Савельеў заявіў, што «пакуль ніякай інфармацыі ад расіян пра пропуск беларускай малочнай прадукцыі не прыходзіла».

Я. Савельеў сказаў, што яму таксама невядома пра такія крокі расійскага боку. Далейшыя дзеянні беларускіх мытнікаў будуць залежаць ад распараджэння беларускага мытнага камітэту.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0