Урачыстая вечарына, прысвечаная 85‑годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, што адзначаецца 19 чэрвеня,
адбудзецца 18 чэрвеня ў чацвер а 17‑й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце -- НН)

У праграме мерапрыемства выступленне народнай артысткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыі Захарэвіч, успаміны пісьменнікаў Анатоля Вярцінскага, Барыса Пятровіча, Васіля Зуёнка, Анатоля Кудраўца, якія былі асабіста знаёмыя з творцам, а таксама літаратуразнаўцаў і родных.

Прагучыць у запісе голас самога Васіля Быкава (урывак з аповесці «Мёртвым не баліць») і музыка, якую любіў пісьменнік.

Гасцей чакае відэапрэзентацыя музейных прадметаў з калекцыі В.Быкава (фонд асабіста перададзены ў 1994 годзе), дэманстрацыя кінастужкі аб жыцці і творчасці класіка і прэзентацыя карціны мастака Міхася Будавея «Здабыўшы перамогу. Партрэт Васіля Быкава».

budzma.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0