Пасля падпісання пагадненняў, што спынілі малочную вайну Расіі супраць Беларусі, беларускія вытворцы малочнай прадукцыі аднаўляюць свае пастаўкі ў Расію.
Магілёўскі «Бабулін гладыш» сёння накіроўвае ў Расію некалькі фураў з усімі відамі сваёй прадукцыі, паведаміла БЕЛТА намеснік дырэктара прадпрыемства Тацяна Бондар.
«Слонімскія малочныя прадукты» рыхтуюць пастаўку 80 тонаў масла і 20 тонаў тварагу.
На «Пастаўскі малочны завод» прыйшлі фуры з расійскага Іванава.
Заводы накіравалі матэрыялы для атрымання новых расійскіх сертыфікатаў якасці.