Дэлегацыя Нацыянальнага музею Францыі «Луўр» на чале з генеральным дырэктарам Анры Люарэтам наведвае Беларусь з 17 па 20 чэрвеня.

Анры Люарэт прыбыў у Мінск з мэтай арганізацыі выставы карціны з фондаў французскай мастацкай скарбніцы. Дырэктар Нацыянальнага музея Уладзімір Пракапцоў выказаў надзею, што гэта будзе адзін з сусветна вядомых шэдэўраў, але не назваў які дакладна. Магчыма, у бліжэйшым будучыні ў Луўры адбудзецца выстава беларускіх абразоў, у планах таксама арганізацыя экспазіцыі карцін Івана Хруцкага да яго 200-годдзя, якое будзе адзначацца ў 2010 годзе ў рамках ЮНЕСКА.

Потым Пракапцоў паказаў Люарэту Нацыяналны музей і зазначыў, што ў фондах беларускага музею захоўваюцца паяс ліёнскіх майстроў, і прапанаваў свайму калегу экспаніраваць гэтую культурную каштоўнасць у Парыжы. «Экспазіцыя, прэзентаваная ў Мінску вельмі ўражвае і памерамі, і насычанасцю збору. Я ўжо пачынаю абдумваць формы і праекты нашай супрацы». – сказаў Анры Люарэт. Акрамя таго, франзускі культурніцкі чыноўнік выказаў зацікаўленасць у правядзенні сумеснай акцыі, прысвечанай 200-годдзю пераправы Напалеона праз Бярэзіну. Падзея, якую адзначуць як у Францыі, так і ў Беларусі.

56-гадовы Люарэт не толькі знаўца мастацтва, аўтар кніг і арганізатар гучных выставаў. Ён выдатны палеміст і дасведчаны палітык – важнейшае якасць для кіраўніка галоўнага музея Францыі. Пад яго кіраўніцтвам Луўр набыў фінансавую і арганізацыйную незалежнасць. Менавіта Люарэт не пасаромеўся дазволіць Дэну Браўну здымаць у Луўры «Код Да Вінчы». Яго пазіцыя наконт стужкі была простая: ці паслужыць гэта самому музею. Ці прыцягне новых наведнікаў ці не. Вынік – за апошнія 5 гадоў наведнасць скокнула ўгору на 300%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?