Фота з poczobut.livejournal.com

Фота з poczobut.livejournal.com

На справаздачна‑выбарную канферэнцыю Гродзенскага гарадскога аддзела праўладнага Саюза палякаў у Беларусі, якая адбылася 17 чэрвеня ў Гродзенскім гарадскім доме культуры, былі дапушчаныя не больш як 10 чалавек,

паведаміў БелаПАН прэс‑сакратар нефармальнага СПБ Ігар Банцар.

Паводле яго слоў, канферэнцыя была арганізаваная чыноўнікамі напярэдадні запланаванага на верасень з`езда СПБ пад старшынствам Юзэфа Лучніка.

Як зазначыў Банцар, нягледзячы на тое што тэрыторыя вакол будынка аказалася заблакіравана супрацоўнікамі праваахоўных структур, да Дома культуры змаглі прайсці больш як 100 членаў СПБ, які ўзначальвае Анжаліка Борыс. «Аднак нас не пусцілі на канферэнцыю, якая адбылася пры зачыненых дзвярах пад аховай супрацоўнікаў міліцыі», — паведаміў ён.

Разам з тым, паводле слоў Ігара Банцара,

99% членаў СПБ у Гродне падтрымліваюць Анжаліку Борыс і маюць поўнае права браць удзел у мерапрыемствах абедзвюх арганізацый нацыянальна‑культурнага аб`яднання, паколькі іх ніхто адтуль не выключаў
.

Улічваючы такое становішча, улады вырашылі правесці канферэнцыю афіцыйнага СПБ тайна і не далі пра гэта ніякай інфармацыі ў газеце «Глос з‑над Немна», падкрэсліў прэс‑сакратар. Паводле яго слоў, арганізацыя канферэнцыі сведчыць пра намер уладаў працягваць палітыку непрызнання нефармальнага СПБ на чале з Анжалікай Борыс.

Марат Гаравы, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0