19 чэрвеня (пятніца) ў Зале рэдкіх рукапісаў Цэнтральнай Навуковай Бібліятэкі імя Якуба Коласа (вул. Сурганава, 15) пройдзе навуковая канферэнцыя з нагоды выхаду ў свет кнігі «Silva rerum nova. Штудыі ў гонар Георгія Галенчанкі». Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі Беларусі IX—XIX ст. Матэрыялы для кнігі далі трыццаць аўтараў, вучняў і калегаў прафесара Георгія Галенчанкі. Сярод іх — Валянцін Голубеў (Мінск), Андрэй Катлярчук (Стакгольм), Мікола Нікалаеў (Санкт-Пецярбург). Уклаў кнігу Алег Дзярновіч. Пачатак канферэнцыі а 14-й.

Silva rerum nova: Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанкі / Укладальнікі: Алег Дзярновіч, Альбіна Семянчук; Рэдакц. калегія: Алег Дзярновіч (адказны сакратар). — Вільня — Мінск: AIDAI — ATHENAEUM, 2009. — 312 с., VIII a.: iл. (Athenaeum, Том ХІI).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0