Курс беларускага рубля ў адносінах да валютнага кошыка выйшаў за межы адведзенага яму 5%‑га калідора на 2009 год.

На сёння кошт валютнага кошыка складае 1 008,014 рубля пры заяўленым максімуме на год у 1 008 рублёў.

Цягам апошніх сямі дзён Нацбанк утрымліваў кошт валютнага кошыка перад верхняй мяжой 5%-га валютнага калідора.

У параўнанні з устаноўленай на пачатак году велічынёй (960 рублёў) курс рубля да кошыка валют знізіўся на 5,0015%.

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 18 чэрвеня на БВФБ курс даляра знізіўся на 4 рублі і склаў 2836 рублёў, еўра вырас на 10 рублёў і склаў 3960 рублёў, расійскага рубля знізіўся на 0,04 рубля да 91.19 беларускіх.

З моманта правядзення 2 студзеня аднамомантнай 20%‑й дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 7,02%, да еўра — на 6,95%, да расійскага рубля — на 1,14%.

afn.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0