Падчас візіту ў Туркменістан А. Лукашэнка правёў перамовы з прэзідэнтам гэтай краіны Гурбангулы Бердымухамедавым і наведаў маўзалей былога прэзідэнта — С.Ніязава.

З Бердымухамедавым Лукашэнка дамовіўся аб удзеле Беларусі ў разьвіцці вытворчай і сацыяльнай сферы Туркменістана. У прыватнасці, Беларусь хоча пабудаваць у гэтай краіне цэментны завод, дарогі, развіваць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, машынабудавання, турызму.

Пасьля афіцыйных перамоваў Лукашэнка накіраваўся у пасёлак Кіпчак, дзе знаходзіцца маўзалей былога прэзідэнта Туркменістана Сапармурата Ніязава. Лукашэнка ўсклаў вянок да маўзалея. А пазней наведаў музей Туркменбашы ў Ашгабаце, у якім адлюстраваны жыццёвы шлях Ніязава і ягоных родзічаў,‑‑ перадае Інтэрфакс.

У музеі А.Лукашэнка пакінуў запіс: «Туркменскаму народу з першым нацыянальным лідэрам пашанцавала…

Мне пашчасціла асабіста ведаць Сапармурата Атаевіча. Ён мяне, тады яшчэ маладога палітыка, шмат чаму навучыў…»

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0