18 чэрвеня гурт даў вялікі канцэрт у «Rockhouse Cafe» і паабяцаў грандыёзны канцэрт восенню ў гонар свайго 20‑годдзя.
«Нейра Дзюбель» зладзіў апошні ў гэтым сезоне вялікі канцэрт, які прайшоў у мінскім «Rockhouse Cafe». «Калі дажывем да восені, то ў гонар 20‑годдзя калектыву зробім вялікі канцэрт, гадзіны на тры, дзе будуць амаль усе хіты» — суцешыў сваіх прыхільнікаў лідэр гурту Аляксандр Кулінковіч. Юбілейны канцэрт пройдзе найхутчэй у «Рэактары».